Створаны аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху"

Як паведаміў БелаПАН сябра аргкамітэта старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандр Ваўчанін, у аргкамітэт, які ўзначаліў доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Юрый Хадыка, увайшлі прадстаўнікі ўсіх партый, ініцыятываў і грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўленых у каардынацыйнай радзе.

Пытанні падавання заяўкі на правядзенне акцыі ў Мінскі гарвыканкам будуць разглядацца на першым пасяджэнні аргкамітэта 28 сакавіка.

Ваўчанін адзначыў, што па традыцыі 26 красавіка акцыю плануецца завяршыць ля мемарыяльнага знака ў памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ля царквы ў гонар іконы Божай Маці "Спатоленне загінулых", якая знаходзіцца на плошчы Бангалор.