Сталі вядомыя сапернікі беларусаў на хакейным чэмпіянаце свету ў Мінску

Зборная Беларусі патрапіла ў групу "В", дзе яе сапернікамі будуць каманды Фінляндыі, Расіі, ЗША, Швейцарыі, Нямеччыны, Латвіі і Казахстана. Па рэйтынгу ў сваёй групе беларусы апярэджваюць толькі Казахстан — у нашай каманды ён 14-ы, у казахаў — 16-ы.


У групу "А" патрапілі зборныя Швецыі (чэмпіёны свету 2013 года), Чэхіі, Канады, Славакіі, Нарвегіі, Даніі, Францыі і Італіі.


Нагадаем, па выніках сёлетняга чэмпіянату з элітай развіталіся аўстрыйцы і славенцы, іх месца занялі італьянцы і казахі.
 

Амерыканскі беларус Алекс Гальчанюк прынёс "бронзу" хакейнага чэмпіянату свету зборнай ЗША (фота, відэа)

Фота — iihf.com