Стала вядома, што гісторык Ігар Мельнікаў ужо паўгода за кратамі
Ігар Мельнікаў / Euroradio
Стала вядома, што гісторык Ігар Мельнікаў ужо паўгода за кратамі. Сутнасць абвінавачвання пакуль невядомая, піша "Наша ніва".
Мельнікаву 44 гады. Ён спецыялізуецца на вайсковай гісторыі і гісторыі перыяду знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 — 1939 гады). Гісторык выдаў паўтара дзясяткі кніг. Апошняя з іх — "Калабарацыянізм. Анатомія здрады" (2023). Да друку Ігар Мельнікаў рыхтаваў кнігу "Прыступіць да ліквідацыі" — пра барацьбу чэкістаў і міліцыі ў пасляваеннай Беларусі з "ляснымі братамі".