Спецкар “Новай газеты” Ілля Азар у эфіры Еўрарадыё у 14.00
Ці ёсць месца незалежнай журналістыцы ў краінах з аўтарытарным рэжымам, размаўляем пра гэта са спецыяльным карэспандэнтам расійскай “Новай газеты” Іллёй Азарам. Закранем і іншыя пытанні. Як не скаціцца ў прапаганду і заўжды прытрымлівацца аб’ектыўнай пазіцыі ў сучаснай журналістыцы? Хто абароніць журналіста ад пагроз дзяржаўных чыноўнікаў? Як беларусам уратавацца ад хвалі прапаганды, якая ідзе з боку расійскіх СМІ?
Слухайце нас а 14-й гадзіне пасля выпуску навінаў.