СНБА: Расійскі ваенны самалёт збіў ракетай украінскі Су-25

Ваенны самалёт Узброеных сіл Расіі ракетай збіў украінскі Су-25, які выконваў задачы на ​​тэрыторыі Украіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар інфармацыйнага цэнтра Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Андрэй Лысенка, перадае УНІАН. Па яго словах, гэта адбылося каля 19-й гадзіны 16 ліпеня.

Еўрарадыё паведамляла, што звесткі пра падбіты самалёт з'явіліся яшчэ ўчора. Праўда, баевікі заяўлялі, што збілі два самалёты.

Фота — Мінабароны Украіны