Фота: аркестр, трансформер і партызаны на выставе "СМІ ў Беларусі"
3 траўня ў Мінску адкрылася выстава "СМІ ў Беларусі". Тэма сёлетняга форума — медыі ў свеце, які імкліва змяняецца. Па словах міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выставы — пытанні даверу да СМІ.
Змест выставы — суцэльнае свята. На ўваходзе грае міліцэйскі аркестр, побач з уваходам стэнд з кітайскімі таварышамі. Шаноўныя госці пераразаюць ружовую стужачку і ідуць гуляць па выставе, а мы здымаем тое, што яны бачаць перад сабой.
Сцяг... а не, не сцяг
Аркестр грае песню "Замечательный сосед"
Кніга кітайскага лідара. Вялікая і белая
Друкарны станок "як у партызанаў"
Рэгіёны падрыхтаваліся да выставы
Паўстанне машын
Мясцовае аддзяленне пошты
Войска для "гібрыднай" вайны
Галоўныя дзеючыя асобы першага дня выставы: віцэ-прэм'ер Васіль Жарко і міністр інфармацыі Лілія Ананіч