СМІ: Начальніка Марыупальскай гарадской міліцыі знайшлі забітым

Кіраўнік Марыупальскага гарадскога ўпраўлення міліцыі Валерый Андрашчук, які раней быў выкрадзены сепаратыстамі, знойдзены павешаным 10 траўня ў раёне марыупальскага аэрапорту. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне “Остров” са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, перадае УНН.



Андрашчук быў выкрадзены 9 траўня ў часе ўзброеных сутычак у горадзе. Выканаўцам абавязкаў гарадской міліцыі прызначылі Алега Маргуна.



Інфармацыю пра забойства міліцэйскага чыноўніка правярае ўпраўленне ўнутраных справаў Данецкай вобласці. Праваахоўнікі накіраваліся на магчымае месца злачынства.