СМІ: "Барселона" заплаціць за Суарэса 90 мільёнаў еўра
Ужо ёсць адпаведная дамова з "Ліверпулем".
Пра гэта паведамляе радыёстанцыя Cadena Ser.
Нагадаем, 27-гадовы нападаючы быў найлепшым бамбардзірам англійскай Прэм'ер-лігі мінулага сезона (забіў 31 мяч). Ён залечваў траўму і пачаў гуляць за зборную Уругвая на футбольным чэмпіянаце свету ў Бразіліі толькі з другога матча, забіў 2 мячы. Аднак быў дыскваліфікаваны FIFA за ўкус італьянскага футбаліста Джорджа К'еліні на 9 матчаў зборнай і на 4 месяцы. На футбольнае поле Луіс Суарэс зможа выйсці толькі ў кастрычніку.
Фота — Getty Images