Сіноптыкі сказалі, калі ў Беларусі спыняцца дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 13 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны — ад умеранага да парывістага. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца моцны парывісты вецер.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +17...+22 градусаў.

Выходныя ў Беларусі будуць ужо пераважна без ападкаў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер у суботу будзе парывісты, а ў нядзелю — умераны. Пачне цяплець: у суботу ўдзень прагназуюць 18-24 градусы са знакам "плюс", а ў нядзелю ўжо будзе 20-26 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.