Сіноптыкі аб'явілі на Новы год жоўты ўзровень небяспекі: туман і галалёд

Надвор'е ў Беларусі / Фота: Еўрарадыё
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі сіноптыкамі на 31 снежня 2020 года. У гэты дзень прагназуецца туман і галалёд.
Надвор'е будзе пераважна воблачным, паведамляе Белгідрамет. Днём прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. З-за туману сіноптыкі аб'яўляюць жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўднёвы, у многіх раёнах моцны парывісты.
Ноччу тэрмометры пакажуць -1, днём чакаецца да 7 градусаў цяпла.
Такое ж надвор'е захаваецца і 1 студзеня. Часам прагназуецца снег, слабы туман. Вецер умераны, днём у асобных раёнах парывісты. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра на працягу сутак ад -1 ноччу, да -1... + 5 днём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.