Сіноптыкі абвясцілі на нядзелю аранжавы ўзровень небяспекі
Снег у Мінску / Еўрарадыё
Белгідрамет абвясціў аранжавы (перадапошні) узровень небяспекі на нядзелю 18 снежня. Паводле прагнозу, ноччу ў многіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца моцны снег. Будуць завеі там і днём.
Удзень у нядзелю ў астатніх рэгіёнах Беларусі ападкаў не прагназуецца.
Тэмпература паветра ноччу з суботы на нядзелю ў сярэднім па рэспубліцы складзе -10...-5, падобныя паказчыкі будуць і днём.