Сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі тых, хто выязджае з Беларусі
Беларусь за калючым дротам / Reuters
Сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі тых, хто выязджае з Беларусі. Пра гэта паведаміў сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак. Дагэтуль звычайнай практыкай былі паглыбленыя праверкі на мяжы для тых, хто вяртаецца ў РБ. Было вядома пра затрыманні.
"Будзьце пільныя і падрыхтаваныя — трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу, ваша асабістая адказнасць", — піша Стрыжак.