Сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю "Ганцавіцкага часу"
У рэдакцыю рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" прыйшлі сілавікі і ўчынілі ператрус. Паведамляецца, што яны канфіскуюць рэдакцыйную тэхніку.
Цягам апошняга года гэта трэці ператрус у рэдакцыі. Перадапошні быў у ліпені 2021-га.