Сілавікі прыйшлі да маці вядомага беларускага падарожніка

Аляксандр Гойшык
У Салігорску сілавікі прыйшлі да маці беларускага вандроўніка, які здзейсніў падарожжа вакол свету.
Пра гэта Аляксандр Гойшык сам напісаў на сваёй старонцы на Facebook:
"Пыталіся, калі прыеду, явіцца з павіннай — усё вот эта вот. Як сказалі маме, я экстрэміст таму, што некалі намаляваў у этых вашых інтэрнэтах аднаго сіпатага самазванца з, увага, ЧЫРВОНЫМІ ЗУБАМІ! Хоба, цяпер лаві пяцёрачку ў плечы, мастак!" — саркастычна апісвае ён сітуацыю.
Блогер Аляксандр Гойшык тры гады падарожнічаў вакол свету, наведаўшы 51 краіну. Дзённік свайго падарожжа ён вёў у сацсетках, апісваючы краіны і сітуацыі, у якія трапіў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.