Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска
Да еўрасаюзаўскіх санкцый супраць беларускага рэжыму далучылася Швейцарыя.
Паведамляецца, што гаворка ідзе пра два пакеты санкцый:
— ад 2 сакавіка, калі ў спіс дадалі 22 прадстаўнікоў вайсковага кіраўніцтва Беларусі. Тады ж быў абмежаваны экспарт тавараў і тэхналогій, якія могуць спрыяць развіццю ваеннай, тэхналагічнай і абароннай бяспекі Беларусі;
— ад 9 сакавіка, калі пастанавілі адкючыць ад SWIFT Белаграпрамбанк, Банк "Дабрабыт" і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.