Штомесяц сілавікі дасылаюць Качанавай справаздачу пра "экстрэмізм" у БДУ
Наталля Качанава
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава штомесяц атрымлівае ад сілавікоў справаздачы пра становішча з "экстрэмізмам" у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
"Куратарскую" ролю Качанавай выявілі "Кіберпартызаны", якія апублікавалі прыклад падобнай справаздачы.
У 2020 годзе Качанава некалькі разоў наведвала БДУ, каб супакойваць студэнтаў. Цяперашні рэктар універсітэта Андрэй Кароль — яе крэатура.
Можна меркаваць, што падобныя справаздачы па іншых беларускіх ВНУ ад сілавікоў атрымліваюць і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.
Справаздача ад сілавікоў / t.me/cpartisans_by