Штармавое папярэджанне абвешчана ў Беларусі на 7 лютага

У пятніцу, 7 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па ўсходзе, а ўначы і па паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны парывісты, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца 3-9 градусаў марозу, удзень чакаецца ад -5 да +1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.