“Шлях у 1000 крокаў” пад ракетамі з Беларусі — стрым з Магдам
Удзел лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны правакуе пагаршэнне стаўлення ўкраінцаў да беларусаў. Тое, што пераважная большасць беларускага грамадства дзеянні Лукашэнкі не падтрымлівае, што шмат беларусаў самі пакутуюць ад рэпрэсій і што беларусы як могуць дапамагаюць Украіне ў яе змаганні з акупантамі, не заўсёды спрацоўвае. Цяжка разважаць цвяроза, калі з тэрыторыі суседняй краіны лятуць ракеты, што забіваюць тваіх суайчыннікаў і руйнуюць твой дом.
Чаму паміж украінцамі і беларусамі няма паразумення і як яго знайсці? Ці апраўданая пазіцыя афіцыйнага Кіева ў дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму і беларускай апазіцыі? Ці магчыма змяніць сітуацыю і ці бачаць украінцы падабенства паміж беларусамі і ўкраінцамі на акупаваных Расіяй тэрыторыях? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.