Сепультура Alive: які сюрпрыз рыхтуе прыхільнікам Міністр сепультуры — эфір

Аляксандр Чарнуха
Міністр сепультуры Аляксандр Чарнуха днямі паведаміў, што запускае новы ютуб-канал — Сепультура Alive. І тады ж паведаміў, што 16 кастрычніка на ім адбудзецца першы анлайн-канцэрт. Праўда, на момант апублічвання гэтай інфармацыі імя першага выступоўцы прыхаваў. Цяпер яно вядомае: першым выступіць любімы вамі гурт NaviBand!
Што падштурхнула да пашырэння канала “Міністэрства сепультуры” ў выглядзе платформы з анлайн-канцэртамі Сепультура Alive і на каго разлічаныя найперш гэтыя канцэрты? Дзякуючы чаму ці каму сталася магчымым ажыццяўленне ідэі з Сепультура Alive і на чыю падтрымку ў будучым разлічваць? Як выжывае за мяжой беларуская культура і што ў ёй змянілася за часы эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.