СБУ: Самалёт Ан-26 быў збіты расійскімі ўзброенымі сіламі
Служба бяспекі Украіны мае неабвержныя доказы таго, што ўкраінскі самалёт Ан-26 над Луганшчынай быў збіты 14 ліпеня расійскімі ўзброенымі сіламі.
Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка, перадае УНІАН. Паводле яго слоў, вынік расследавання 15 ліпеня будзе прадстаўлены прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку. Потым матэрыялы будуць апублікаваныя.
Нагадаем, 14 ліпеня ў Луганскай вобласці тэрарысты збілі ўкраінскі ваенна-транспартны самалёт Ан-26. У самалёце, акрамя 7 членаў экіпажа, пасажыраў не было, быў толькі адзін чалавек, які суправаджаў груз. Паведамляецца, што два чальцы экіпажа збітага самалёта знаходзяцца ў палоне ў баевікоў, лёс шасці астатніх невядомы.
Раней міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй выказаў здагадку, што ўкраінскі самалёт быў збіты з тэрыторыі Расіі, аднак пацверджання гэтаму не было.
Фота з сацыяльных сетак