Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі абмяркоўвае Беларусь

На ім прысутнічаў і праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Нагадаем, што праваабаронцу затрымалі ў Мінску і змусілі пакінуць краіну 18 сакавіка.

На паседжанні абмяркоўвалася беларуская сітуацыя. У прыватнасці, Савет пры расійскім прэзідэнце плануе стварыць групу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Расіі.

Таксама Савет хоча распрацаваць заканадаўчыя меры, каб расійскія адвакаты маглі працаваць у Беларусі, а беларускія — у Расіі. Акрамя таго, на паседжанні спрабавалі высветліць сітуацыю са спісамі "неўязных" расійскіх грамадзян, якія не здзейснілі на тэрыторыі Беларусі крымінальных злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў, паведамляе сайт "Вясна".