Сапсаваць свята: ад Украіны ці ФСБ зыходзіць найбольшая пагроза — эфір

Міхаіл Самусь

Міхаіл Самусь

Расійская прапаганда на чале з гераічным Дзмітрыем Мядзьведзевым абяцаюць адпомсціць Украіне, калі яна рызыкне нейкім чынам сапсаваць святкаванне Дня перамогі ў Маскве. Нагодай для абурэння сталі словы Уладзіміра Зяленскага пра тое, што, маўляў, Украіна не можа гарантаваць бяспеку ўдзельнікам параду ў Маскве. Вось толькі гэта не поўная цытата і прэзідэнт Украіны меў на ўвазе пагрозу, якая калі і будзе зыходзіць, то не з боку Украіны і яе Узброеных сіл, а сіл іншых — расійскіх…

Пагрозу з чыйго боку меў на ўвазе Зяленскі для ўдзельнікаў параду ў Маскве і ці здольныя “добрыя дроны” 9 траўня завітаць у расійскія гарады? Ці застаецца ў Трампа магчымасць схіліць Пуціна да сканчэння вайны і на якія ўмовы гатовая пайсці Украіна? Ці апраўданыя перасцярогі, што вучэнні ў Беларусі “Захад” стануць пачаткам расійскай агрэсіі ў дачыненні да краін Балтыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.