Самалёты Uzbekistan Airways пачалі лётаць у Еўропу ў абыход Беларусі і Расіі
У авіякампаніі кажуць пра "аптымізацыю маршрутаў" / facebook.com/@uzairways.official/
Усе самалёты Uzbekistan Airways пачалі лётаць у Еўропу ў абыход Беларусі і Расіі. У кампаніі патлумачылі такое рашэнне "мерай засцярогі".
Самалёты адпраўляюцца ў Еўропу і вяртаюцца праз Азербайджан і Турцыю. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з 20 студзеня.
У прэс-службе Uzbekistan Airways адмаўляюць, што новы маршрут палётаў звязаны са здарэннем з самалётам Azerbaijan Airlines, які патрапіў пад агонь расійскай супрацьпаветранай абароны. Акрамя "мераў засцярогі" там згадваюць "аптымізацыю маршрутаў".