Рускі пераклад 7-й кнігі пра Гары Потэра атрымаў назву ад народа

Cёмая кніга пра прыгоды хлопчыка-які-выжыў у расейскім перакладзе атрымае назву "Гары Потэр і Дары Смерці". Такія вынікі прынесла акцыя "Народ дае назву апошняй кнізе пра Гары Потэра", якая завяршылася напярэдадні. Паводле яе ўмоў, любы жадаючы мог прапанаваць свой варыянт назвы ці прыняць удзел у інтэрнэт-галасаванні. Назва "Гары Потэр і Дары Смерці" стала безумоўным фаварытам з першых дзён акцыі.

Выданне сёмай кнігі пра прыгоды маленькага чарадзея Гары Потэра на рускай мове плануецца ўвосень. Стартавы наклад складзе 1 мільён 800 тысяч асобнікаў, што з'яўляецца абсалютным рэкордам расійскага кнігавыдавецтва.

Нагадаю, ангельскі варыянт назвы апошняга раману Джоан К. Роўлінг мае назву "Harry Potter and the Deadly Hallows".