Зянон Пазняк абвяргае "фальшыўку АНТ"

"Я ўвогуле нідзе [раней] не выказваўся і не пісаў нічога пра "рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі". Працытаваныя словы — гэта выдумка, нізкасць, на якую здольныя толькі лукашысцкія саўдзельнікі", — заявіў Зянон Пазняк, паведамляе "Наша Ніва".


Нагадаем палітыка "працытаваў" тэлеканал АНТ на сваёй інтэрнэт-старонцы. Згодна са сцвярджэннем тэлеканала, Пазняк заклікаў устрымацца ад удзелу "ў акцыях пратэсту, што рэкламуюцца праз сацыяльныя сеткі".