Звесткі пра падаражэнне алкаголю выклікалі гарэлачны ажыятаж
Вялізныя чэргі назіраліся ўвечары ў сераду ў гарэлачных аддзелах крамаў. Некаторыя куплялі гарэлку адразу скрынямі.
Нагодай для ажыятажу стала паведамленне, што ад 25 кастрычніка адпускныя цэны на алкагольныя напоі і этылавы спірт павялічваюцца ў паўтара раза.
Так, 0,5 л беларускай гарэлкі будзе каштаваць каля 30 тысяч рублёў. А імпартны алкаголь даражэе яшчэ больш. Мінімальная цана на імпартныя алкагольныя напоі моцнасцю 40% складзе 43 тысячы рублёў.
Гэтае павышэнне мінімальных цэн на алкагольную прадукцыю сёлета ўжо другое.
Фота — kp.by