Заўзятара, які выбег на матч БАТЭ — "Барселона", асудзілі на 10 сутак
Такі вырак вынес суд Ленінскага раёна Мінску.
Як паведамляе БелаПАН, на 25-гадовага кіроўцу пагрузчыка склалі пратакол пра дробнае хуліганства. Нагадаем, што 28 верасня падчас матчу ён выскачыў на поле. Сам малады чалавек патлумачыў, што хацеў дапамагчы БАТЭ.
Праверка выявіла, што малады чалавек быў нецвярозы.