Завочна арыштаваны расійскі пракурор можа хавацца ў Беларусі

13 ліпеня басманны суд Масквы санкцыянаваў яго завочны арышт. Ігнаценку абвясцілі ў міжнародны вышук, перадае РИА Новости. Па звестках следства, былы пракурор знаходзіцца ва Ўкраіне ці Беларусі.

Аляксандр Ігнаценка стаў удзельнікам “гульнявога скандалу”, які разгарэўся ў Расіі колькі месяцаў таму. Тады ў Падмаскоўі выкрылі цэдую сетку падпольных казіно. Іх прыкрывалі буйныя чыны з пракуратуры і міліцыі.