Затрымалі журналістаў Радыё Свабода і БелаПАН (+фота аўтазакаў)

Журналіста затрымалі за тое, што ён здымаў будынак Палаты прадстаўнікоў. Ахова патлумачыла, што гэта рэжымны аб'ект.

Яго вязуць у міліцыю Маскоўскага раёна. Міліцыянты сказалі, што там будуць разбірацца, інфармуе Радыё Свабода.

Таксама быў затрыманы і відэааператар БелаПАН Сяргей Сацюк.

Нагадаем, сёння ў будынку Дома ўрада Аляксандр Лукашэнка звернецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.