Закон аб працы калектарскіх агенцтваў амаль распрацаваны

Пра новы закон Еўрарадыё распавялі ў адным з мінскіх калектарскіх агенцтваў:

“Законапраект у актыўнай стадыі пачаў абмяркоўвацца літаральна пры канцы года. Вельмі актыўна ідзе праца. “Аб спецыялізаваных арганізацыях па спагнанні дэбітарскай запазычанасці” — здаецца, так гучыць назва”.

Інфармацыю пра тое, што праца над законапраектам падыходзіць да заканчэння, Еўрарадыё пацвердзілі і ў Міністэрстве эканомікі.

Нагадаем, пакуль што азначэння калектарскага агенцтва ў беларускім заканадаўстве няма. Адпаведна, няма і легальнай магчымасці аказваць калектарскія паслугі. Фірмы, якія займаюцца гэтым відам дзейнасці, пазіцыянуюць сябе як юрыдычныя.

У студзені 2010 года беларускія медыі пісалі пра тое, што неўзабаве будзе прыняты ўказ прэзідэнта аб рэгуляванні дзейнасці калектараў. Але распрацоўка заканадаўства ў гэтай галіне была перапыненая амаль на 2 гады.