Тэракт у Бостане: паліцыя ЗША шукае цемнаскурага мужчыну

Сведкі кажуць, што нейкі грамадзянін спрабаваў прайсці ў асабліва ахоўваную зону за некалькі хвілін да першага выбуху, паведамляе РБК са спасылкай на тэлекампанію CNN.

Гаворка ідзе пра мужчыну, які гаварыў з моцным замежным акцэнтам. Ён быў апрануты ў цёмны швэдар, а пры сабе меў чорны заплечнік. Пасля выбуху яго ніхто не бачыў.

Таксама вядома, што паліцыянты дапыталі грамадзяніна Саудаўскай Аравіі, які ў выніку выбуху атрымаў раненне нагі. Паліцыянты падкрэсліваюць, што не разглядаюць яго як падазраванага.

Нагадаем, у Бостане на фінішы сусветна вядомага марафона адбыліся два выбухі. Пазней яшчэ адна бомба спрацавала ў бібліятэцы, а два самаробныя выбуховыя прыстасаванні ўдалося абясшкодзіць у розных раёнах горада.

Фота — Boston Globe Sports