За падтрымку “рэвалюцыянераў” кіроўца расплаціўся правамі
У Мінску каля гатэлю “Еўропа” ў аднаго з аўтамабілістаў, што сігналіў удзельнікам акцыі, адабралі правы.
Кіроўца джыпу абураўся дзеяннямі прадстаўнікоў ДАІ, спрабаваў высветліць, за што яго караюць, а таксама чаму для людзей перакрытыя вуліцы. Вакол спрэчкі сабраўся натоўп у некалькі дзясяткаў чалавек. Міліцыянты павялі чалавека з сабой, але пасля адпусцілі, паведамляе “Наша ніва”.