За "маўклівую акцыю" актывіста звольнілі з працы

За ўдзел у "маўклівай акцыі" з працы звольнілі актывіста не зарэгістраванага ў Беларусі моладзевага руху "Маладая Беларусь" Дзмітрыя Пудава. 


Яго затрымалі на акцыі, а пасля адпусцілі. Але праз нейкі час кіраўніцтва мінскай фірмы "Артграф", дзе Пудаў працаваў друкаром, звольніла  яго з працы. Пры гэтым хлопцу намякнулі, што да іх прыходзілі нейкія людзі і гэтага патрабавалі.