За люты беларусы ўклалі ў банкі ўсяго толькі 200 тысяч долараў
А таксама 2,3 мільярда рублёў.
На 1 сакавіка беларусы трымалі ў айчынных банках амаль 16,7 мільярда рублёў і амаль 4,7 мільярда долараў. Гэтыя лічбы ўтрымліваюцца ў “Бюлетэні банкаўскай статыстыкі”, апублікаваным Нацбанкам 19 сакавіка.
На гэтым фоне на 170 мільёнаў рублёў павялічылася колькасць крэдытаў, якія беларусы не жадаюць вяртаць банкам. На 1 лютага яна складала 31 мільярд 885 мільёнаў рублёў. 1 сакавіка гэтая лічба дасягнула 32 мільярдаў 55 мільёнаў рублёў.
Фота — nemiga.info