З “Магілёўхімвалакна” звольнілі “маўчуна”

Праўда, удалося, прынамсі, дамовіцца з дырэктарам, каб звольнілі па ўзгадненні бакоў, а не за прагулы. Аляксандр адзначае, што каманда звольніць яго прыйшла “зверху”. У ізалятары, куды ён ездзіў пазней, яму не выдалі ніякіх даведак аб тым, што ён там знаходзіўся. Яму сказалі, што неабходна даседзіць яшчэ адны суткі, каб атрымаць такую даведку. Рэч у тым, што Аляксандра шпіталізавалі на суткі раней, чым заканчваўся тэрмін адсідкі.

Нагадаем, хлопец быў затрыманы міліцыянтамі падчас удзелу ў “маўклівай акцыі” 6 ліпеня. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і супраціве міліцыі пры затрыманні. Аляксандр атрымаў пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля ён абвясціў галадоўку і трымаў яе больш за трое сутак. Ад голаду ён страціў прытомнасць. Хлопца даставілі з ізалятара ў шпіталь, дзе ў яго выявілі востры гастрыт.