З Андрэем Саннікавым у турме сустрэлася маці

Як паведамляе БелаПАН, стан здароўя ў Андрэя Саннікава стабілізаваўся, у СІЗА МУС ён пачуваецца лепш, чым у СІЗА КДБ. Па словах маці, палітыка павінны былі перавесці ў следчы ізалятар у Жодзіна, але пакуль яго пакінулі ў Мінску. 


Тым не менш, экс-кандыдат у прэзідэнты не атрымлівае выпісаных газетаў, як не атрымліваў і ў следчым ізалятары КДБ. Праўда, у камеры ёсць тэлевізар.

Па словах маці, Саннікаў ад разгляду касацыйнай скаргі на свой прысуд "нічога добрага не чакае". Нагадаем, што палітыка асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю 19 снежня 2010 года.