З 1 сакавіка стаўка рэфінансавання падае да 38% гадавых

Паніжэнне стаўкі рэфінансавання стала магчымым дзякуючы запаволенню інфляцыі, паведамляюць ва Упраўленні інфармацыі Нацбанка. За снежань 2011 года яна склала 2,3%, за студзень 2012 — 1,9%, а за два першых тыдня лютага — 0,9%.

Таксама Нацбанк канстатуе, што беларусы сталі больш давяраць банкаўскай сістэме. З моманту выхаду на адзіны курс (14 верасня 2011 года) уклады насельніцтва ў беларускіх банках павялічыліся ў пераліку на рублі на 7,6 трыльёна.