Юры Вінаградаў: Пудзіла не з'яўляецца дзяржаўным сімвалам
Бацька фігуранта справы "19 снежня" Паўла Вінаградава не ведае, пра якім канкрэтна "здзек над дзяржаўнымі сімваламі" ідзе гаворка.
Юры Вінаградаў распавёў zapraudu.info, што "гады 3-4 таму на лецішчы Павел з сябрамі спалілі пудзіла (было крыху падобнае зразумела да каго), але, думаю, пудзіла не з'яўляецца дзяржаўным сімвалам".
Усё гэта было адлюстравана на фота і, магчыма, існаваў нейкі відэазапіс. У часе ператрусу 5 студзеня ў актывіста кампаніі "Гавары праўду!" канфіскавалі жосткі дыск кампутара, на якім маглі знаходзіцца гэтыя фотаздымкі.
Нагадаем, 5 красавіка Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама выставіла абвінавачанне Паўлу Вінаградаву не толькі за ўдзел у "масавых беспарадках", але і за "здзек над дзяржаўнымі сімваламі".