Яўген Васьковіч у калоніі апынуўся "без права перапіскі"

Палітвязню, асуджанаму на 7 гадоў зняволення ў Магілёўскай калоніі, таксама нельга атрымоўваць перадачы і сустракацца са сваякамі і блізкімі.
Хлопца пакаралі за "невыкананне правілаў унутранага распарадку". Таксама сваякам Яўгена паведамілі, што ў палітвязня ёсць права патэлефанаваць блізкім, але ён пакуль ім не скарыстаўся. Зараз ён не можа нават напісаць апеляцыю ў суд, паведамляе бабруйскі партал
Маці і бабуля даведаліся пра пакаранне, калі паехалі ў Магілёў з перадачай — у калоніі адмовіліся яе прыняць. Там сказалі, што пакаранне будзе дзейнічаць да снежня, а далей невядома.