Яраслаў Раманчук патрапіў у аварыю на Гомельшчыне
Разам з кандыдатам у прэзідэнты ў аўтамабілі ехалі яго давераная асоба Леанід Заіка і яшчэ два чалавекі.
Віноўнікам дарожна-транспартнага здарэння стаў міліцыянт, якога "асляпіла сонца". ДАДАЛОСЯ ФОТА
Пасажыраў ад сур'ёзных траўмаў выратавалі падушкі бяспекі
Аўтамабіль з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Яраславам Раманчуком патрапіў у аварыю на Гомельшчыне. Здарэнне адбылося сёння раніцай па дарозе з Гомеля ў Рагачоў, у 40 кіламетрах ад гэтага раённага цэнтра.

Як паведамляе сайт ucpb.org са спасылкай на Яраслава Раманчука, з якім удалося звязацца па тэлефоне, "абставіны здарэння былі вельмі дзіўныя". Перад самым аўтамабілем, у якім ехалі Раманчук, яго давераная асоба Леанід Заіка і яшчэ два чалавекі, раптам выехала машына "Аўдзі А3" (да таго яна стаяла на абочыне), якая пачала рабіць разварот. Адбылося лабавое сутыкненне. Аўтамабіль, у якім ехаў Раманчук, аднаўленню не падлягае. Дзякуючы падушкам бяспекі, ніхто з пасажыраў сур'ёзных траўмаў не атрымаў.

Паведамляецца, што аўтамабілем, з якім адбылося сутыкненне, кіраваў сяржант міліцыі.

Нягледзячы на здарэнне, Яраслаў Раманчук не адмяніў сустрэчу з выбаршчыкамі ў Рагачове. Таксама ён спадзяецца сёння наведаць Жлобін. Аўтамабіль, які патрапіўу аварыю, цяпер транспартуецца ў Мінск.
***
Лябедзька: Спадзяюся, што міліцыянт стаў віноўнікам аварыі выпадкова
Сёння раніцай кандыдат ў прэзідэнты Яраслаў Раманчук патрапіў у аўтакатастрофу па дарозе на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Рагочове. Аварыя здарылася па віне другога ўдзельніка ДТЗ — сяржанта міліцыі. Машына, на якой ехаў Раманчук, яго давераная асоба Леанід Заіка і яшчэ два сябры ініцыятыўнай групы кандыдата, аднаўленню не падлягае. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Анатоль Лябедзька: “Сёння яны выехалі зранку з Гомеля ў Рагачоў і непадалёк ад перакрыжавання галоўнай трасы Гомель-Мінск, паварот на Буда-Кашалёва раптам аўтамабіль, які стаяў на ўзбочыне, пачаў манёўр і выехаў на праезжую частку. Адбылося сутыкненне, разбіта машына — увесь перад ушчэнт. Добра, што гэта была не старая машына, спрацавалі падушкі бяспекі. Усе атрымалі нейкія ўдары і стрэсы, нейкія дробныя драпіны, але на шчасце нічога трагічнага не адбылося”.
У гэты час аўтамабіль транспартуюць эвакуатарам у Мінск. Па словах Лябедзькі, яны спадзяюцца на выпадковасць таго, што віноўнікам ДТЗ стаў супрацоўнік праваахоўных органаў. У той жа час, кажа, насцярожвае той факт, што некалькі дзён таму Раманчук атрымаў папярэджанне — яму параілі больш асцярожна перасоўвацца падчас сваіх перадвыбарчых вандровак па краіне. З гэтай нагоды кіраўніцва партыі і сябры выбарчага штаба яму нават “забаранілі” вяртацца пасля сустрэч у рэгіёнах у Мінск, параілі заставацца начаваць ў горадзе, дзе праходзіў выступ, і з яго рухацца ў наступны. Маўляў, так бліжэй і менш часу кандыдат будзе праводзіць у дарозе.
Як стала вядома Еўрарадыё, міліцыянер, які вінаваты ў аварыі, таксама моцна не пацярпеў. Усе акалічнасці здарэння сам Раманчук, які падчас паездак возіць з сабой фотаапарат, і яго спадарожнікі зафіксавалі на фота і відэа. Каб потым гэта здарэнне не “перавярнулі” і не скарысталі супраць кандыдата, кажа Лябедзька.
Зараз Раманчук выступае перад выбаршчыкамі ў Рагачове. Ён не адмовіўся, ня гледзячы на настойлівыя парады штаба, ад далейшых паездак. Заўтра ў яго запланаваная сустрэча ў Жлобіне. Ня гледзячы на тое, што ўважлівага медыцынскага агляда ў Раманчука і іншых удзельнікаў ДТЗ не было і не вядома, кажа Лябедзька, ці не атрымаў хто з іх страсення мозгу ці іншых пашкоджанняў.
***
ДАІ: Міліцыянта, які ўрэзаўся ў машыну Раманчука, магло "асляпіць сонца"
Крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння ў Буда-Кашалёўскім раёне з удзелам кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука хутчэй за ўсё распачынацца не будзе. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле ДАІ Буда-Кашалёўскай міліцыі.
Нагадаем, аварыя адбылася сёння раніцай. Раманчук быў пасажырам аўтамабіля "Фольксваген", у якім ехаў з Гомеля на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Рагачоў. У гэты час на дарозе пачаў разварочвацца аўтамабіль "Аўдзі", які не прапусціў "Фольксваген", у выніку адбылося сутыкненне. Кіроўцам "Аўдзі" аказаўся гомельскі міліцыянт.
Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што дарожныя ўмовы былі добрыя. Яны дапускаюць, што кіроўцу "Аўдзі" "асляпіла сонца", і праз гэта ён не заўважыў "Фольксваген".
Паводле Раманчука, "Фольксваген" аднаўленню не падлягае. Аднак, дзякуючы падушкам бяспекі, ніхто моцна не пацярпеў. Яраслаў Раманчук правёў сёння дзве сустрэчы з выбаршчыкамі — у Рагачове і Жлобіне.
Фота — ucpb.org