Як будуецца новая "рэзідэнцыя" Лукашэнкі (фота)

Як адзначае "Салідарнасць", у будучым гэты вялізны будынак можа стаць новай рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы.

"Адміністрацыйны будынак" узводзіцца з лета 2011-га. На сённяшні дзень пабудаваныя тры паверхі, калі не лічыць падземны. Уваход на тэрыторыю здзяйсняецца па прапусках праз кантрольна-прапускныя пункты, дзе дзяжураць міліцыянты.

Дарэчы, на аб'екце працуюць будаўнікі з усёй Беларусі. Сярэдні заробак рабочага там складае каля 7 мільёнаў рублёў.

Фота — gazetaby.com