“Я бачыў дым, агонь, і як разлятаюцца людзі”
Відэа Еўрарадыё з відавочцам трагедыі на станцыі метро “Кастрычніцкая” у Мінску
Пацярпелы: Гэта на самой станцыі было. Менавіта не ў вагоне, а на самой станцыі.
- А абвалы там ёсць?
- Так, там уся столь абрушылась.
- Дык быў выбух?
- Так быў, я быў на адным з эскалатарў у гэты момант. На самой станцыію
- Кажуць, што выбух быў на самой станцыі ў раёне трэцяга вагона?
- Я спускаўся на эскалатары і бачыў, што з самаго перона быў агонь. Я бачыў сам выбух, дым, агонь і як людзі разлятаюцца.
- Многа людзей па вашаму меркаванню пацярпела?
- Быў час пік, у час пік з метро выходзіць людзей 300-400. І ў гэты момант прагрымеў выбух.