Выхады на вежу, што насупраць КДБ, зачыненыя

У доме насупраць КДБ, дзе начавалі рускія фатографы-руферы, цяпер выхады на дах зачыненыя. Ва ўсялякім разе, у пад’ездзе, які вядзе да гадзінніка. На дзвярах вісяць надзейныя замкі. Падобна на тое, што павесілі іх нядаўна.

А на лесвічнай пляцоўцы, на цвічку вісіць кепачка. Відаць, пакінулі рускія турысты.

Замкі маглі тут знаходзіцца і раней, бо на дах дома можна прабрацца па шматлікіх пажарных лесвіцах. 

У суседнім пад’ездзе выхад на дах таксама зачынены. Там вісіць замок.

Нагадаем, 7 верасня расійскія блогеры апублікавалі фотаздымкі, на якіх яны падарожнічаюць па беларускай падземцы, начуюць на гарышчы дома насупраць КДБ і сядзяць на асвятляльнай вежы на “Дынама”.

Цяпер з-за фотаздымкаў руфераў праводзіцца разбіральніцтва.

Фота 5,6: http://zapret-no.livejournal.com