"Вясна", БАЖ і "Свабодны тэатр" атрымаюць Прэміі Свабоды
Прыміі будуць уручаныя падчас Вроцлаўскага Глабальнага Форума, які адбудзецца 9-11 чэрвеня ў Польшчы.
250 палітыкаў, дыпламатаў і экcпертаў возмуць удзел ва Вроцлаўскім Глабальным Форуме, які адбудзецца 9-11 чэрвеня ў Польшчы.
Падчас мерапрыемства будуць уручаныя Прэміі Свабоды, якія носяць сімвалічны характар. Вызначае лаўрэатаў Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі. Прэмія Свабоды ўручаецца арганізацыям, якія прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць і змагаюцца за правы чалавека ў Беларусі. Гэта - Праваабарончы цэнтр "Вясна", ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і "Свабодны тэатр".
Таксама ўзнагароды атрымаюць егіпецкая блогерка Эсраа Абдэль Фаттах, стваральніца руху моладзі за рэвалюцыйныя змены ў Егіпце, амерыканскі сенатар Джон Маккейн, прэм'ер-міністр Малдовы Уладзімір Фіілат, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, а таксама заснавальнікі "Газеты Выборчай" Хелена Лучыва і Адам Міхнік.
Вроцлаўскі Глабальны форум будзе прысвечаны будучыні Беларусі, стасункам Еўропы з США, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы.
У мерапрыемстве возьмуць удзел беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Мілінкевіч, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і намеснік сакратара абароны ЗША Аляксандр Вершбоў, паведамляе "Газета Выборча"