Вольга Класкоўская просіць, каб яе дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь
Беларуска па-ранейшаму знаходзіцца ў турме. Паводле рашэння пракурора, за кратамі яна застанецца да 29 красавіка.
Нагадаем, Класкоўскую падазраюць у замаху на забойства мужа. Калі шведскі суд прызнае Вольгу вінаватай, ёй можа пагражаць ад 2 да 12 гадоў турмы. Адвакат Ханс Брэдбэрг прытрымліваецца пазіцыі, што нязначныя нажавыя раненні беларуска нанесла мужу Гёкаю Безгіну ў працэсе самаабароны.
У лісце да свайго сябра Вольга Класкоўская піша, што яна ні ў чым не вінаватая, скардзіцца на дрэннае ўтрыманне ў турме. Яна хоча, каб улады Беларусі дамагліся яе дэпартацыі на радзіму, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org