Вольга Карач - 700 тысяч штрафу, Алег Баршчэўскі - 10 сутак арышту

"Карач заявіла ў судзе, што яе ў пастарунку Фрунзенскага РАУС ударыў адзін з супрацоўнікаў па твары, абразіў", - распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Валянцін Стэфановіч. Яшчэ ў пастарунку Вольга напісала скаргу на збіццё, аднак яе не прынялі.

Паўла Левінава і Паўла Станеўскага будуць судзіць пасля абеду.

Нагадаем, ўчора міліцыянты ўварваліся ў кватэру, дзе святкаваў свой дзень народзінаў Валеры Шчукін.  Міліцыянты затрымалі 18 чалавек. Чатырнаццаць з іх адпусцілі без складання пратаколаў. Павал Левінаў, Вольга Карач, Алег Баршчэўскі, Павал Станеўскі былі затрыманыя і правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.