velcom: Усё банальна, праблемы з сілкаваннем маршрутызатараў

Тэхнічны збой адбыўся на абсталяванні аднаго з буйных беларускіх аператараў сотавай сувязі 30 лістапада прыкладна а 13-й гадзіне.

“Увесь дзень у ж… ― скардзіцца Еўрарадыё адзін з гомельскіх абанентаў velcom. ― Я не паспеў на дзве сустрэчы, а цяпер ужо не маю для іх часу”.

Прыкладна ў 14:15 сувязь узнаўляецца. Што праўда, нават тады, тэлефануючы абанентам velcom у Гомелі, Еўрарадыё часам чуе ў адказ “абанент недасяжны”.

“Усё вельмі банальна, ― каментуюць для Еўрарадыё ў аддзеле карпаратыўных камунікацый velcom ― Гэта тэхнічны збой. Магу дакладна вам сказаць: былі праблемы з электрасілкаваннем маршрутызатараў ядра сеткі”.

velcom выбачаецца перад абанентамі за часовыя непаладкі. Але па ўмовах дамовы з кампаніяй, жыхары Гомельскай вобласці не могуць разлічваць на кампенсацыю. Яна даецца ў тым выпадку, калі сувязь адсутнічала па віне кампаніі не менш за 48 гадзінаў.