Відавочца: Выбух адбыўся не ў вагоне, а на платформе
Карэспандэнт Еўрарадыё Ілля Маліноўскі паразмаўляў са сведкам выбуху.
Ілля Маліноўскі: "Я паразмаўляў з хлопцам, які гэта ўсё бачыў, ён спускаўся ўніз. Гэта было не ў вагоне, а на платформе. Ён не мог сказаць, пасярэдзіне платформы ці дзе. Па ягоных словах, гэта быў моцны выбух, было і полымя. Ён бачыў, як ляцелі людзі. Ён сказаў, што нават дах абваліўся. Аднак афіцыйны прадстаўнік сказаў, што дах не абвальваўся, але, магчыма, зляцелі нейкія падвясныя алюмініевыя абудовы столі. Аднак нейкага глабальнага разбурэння станцыі няма.
Афіцыйныя прадстаўнікі не адмаўляюць таго, што выбуховая прылада была напакаваная нейкай карцеччу. Людзі былі з ірванымі ранамі. Вельмі падобна на гэта".
Фота: tut.by