Украінец займаўся кантрабандай аўсяных шматкоў з Беларусі (фота)
Мужчына спрабаваў уначы нелегальна правезці з Беларусі 670 упаковак аўсяных шматкоў.
Яго затрымалі за 15 метраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы ў Валынскай вобласці. Парушальніка закона ўкраінскія памежнікі змаглі выявіць дзякуючы цеплавізару, піша ВолиньPost.
Кантрабанду памежнікі ацанілі прыблізна ў 830 долараў ЗША. Цяпер шукаюць саўдзельнікаў кантрабандыста.
