У Віцебску прэвентыўна затрыманы актывіст Сяргей Каваленка

Пра гэта “Нашай Ніве” паведаміла яго жонка. Дадому да Каваленкаў прыйшлі міліцыянты і запатрабавалі, каб Сяргей ішоў з імі. Канкрэтнай прычыны затрымання яны не патлумачылі.

Мяркуецца, што гэта "прэвентыўны захад" перад Народным сходам. У Віцебску ён мае прайсці сёння па вуліцы Хмяльніцкага, каля дамоў 2–4.